Лукашэнка хоча сустрэцца з Пуціным
- 25.08.2026, 21:09
Дыктатар Беларусі раскрыў, якія тэмы хоча закрануць на сустрэчы.
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што плануе сустрэцца з кіраўніком Расіі Уладзімірам Пуціным, піша БелТА.
Так, падчас сустрэчы з першым намеснікам старшыні ўрада Расіі Дзянісам Мантуравым, дыктатар Беларусі сказаў, што плануе сустрэцца з расійскім калегам, а таксама з прэм'ер-міністрам Расіі Міхаілам Мішусціным.
Акрамя таго, Лукашэнка раскрыў, якія пытанні будуць закранацца на гэтых сустрэчах:
– З прэм'ер-міністрам Расіі мы сустрэнемся ў бліжэйшы час і з прэзідэнтам Расіі таксама сустрэнемся і абмяркуем тыя пытанні, якія мы не зможам (з першым віцэ-прэм'ерам. — Рэд.) ўзгадніць, — канстатаваў узурпатар.