Кітай і Індыя вярнуліся да спрэчкі аб мяжы
- 26.08.2026, 7:59
Дасягнута важная дамоўленасць.
Кітай і Індыя ў аўторак, 25 жніўня, дамовіліся працягваць дыялог і імкнуцца да «справядлівага, разумнага і ўзаемапрымальнага ўрэгулявання» памежнага пытання пасля перамоваў у Пекіне.
Пра гэта паведамляе Reuters.
Важна патлумачыць, што Кітай і Індыя — гэта дзве густанаселеныя краіны свету, якія валодаюць ядзернай зброяй і маюць агульную мяжу працягласцю каля 3800 км. Аднак гэтая мяжа ў значнай ступені не дэмаркаваная і з'яўляецца спрэчнай у Гімалаях, з-за чаго ў 2020 годзе на гэтым участку паміж краінамі адбылося сутыкненне (там горная мясцовасць, таму немагчыма пазначыць мяжу).
Вяртаючыся да перамоваў 25 жніўня, у МЗС Кітая заявілі, што іх міністр Ван І і дарадца па нацыянальнай бяспецы Індыі Аджыт Довел правялі «ўсебаковыя, паглыбленыя, сяброўскія і шчырыя» дыскусіі па пытаннях мяжы і двухбаковых адносін.
Пасольства Індыі ў Кітаі пацвердзіла ў сацсетках, што абодва бакі перагледзелі двухбаковыя адносіны і абмеркавалі шляхі далейшага пашырэння супрацоўніцтва і падтрымання стабільнасці і міру ў памежных раёнах.
Што папярэднічала і чаго цяпер чакаць
Reuters піша, што адносіны паміж Кітаем і Індыяй паступова паляпшаліся ў апошнія гады пасля смяротнага памежнага сутыкнення 2020 года, якое прывяло да чатырохгадовага вайсковага супрацьстаяння, перш чым у кастрычніку 2024 года было дасягнута пагадненне аб развядзенні войскаў.
Мінулым годам прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі упершыню за 7 гадоў наведаў Кітай, што стала прыкметай пацяплення адносін. І зусім нядаўна новая памежная спрэчка справакавала рэзкі дыпламатычны абмен меркаваннямі паміж дзвюма краінамі.
«Абодва бакі павінны вынесці ўрокі з гістарычнага досведу, надаць памежнаму пытанню належнае месца ў двухбаковых адносінах і рухацца наперад без стагнацыі, рэгрэсу або адхіленняў», — прывёў словы індыйскага калегі кіраўнік МЗС Кітая, які вёў з ім перамовы 25 жніўня.
Таксама ў заяве кітайскага МЗС было абвешчана, што краіны дамовіліся правесці наступны раўнд перамоваў па памежным пытанні ўжо ў Індыі. Сустрэча адбудзецца ў 2027 годзе.