BE RU EN

ЗСУ ўзялі ў палон грамадзяніна Зімбабвэ

  • 26.08.2026, 9:11

Афрыканец расказаў, як у яго кралі заробак у расійскай арміі.

У палон Сіл абароны Украіны трапіў 42-гадовы зімбабвеец Даніэл Помо. Ён прыехаў у Расію збіраць яблыкі, але супраць уласнай волі апынуўся ў Узброеных сілах РФ. Інтэрв’ю з афрыканскім наймітам апублікаваў палк «Скеля», перадае Dialog.UA.

Помо паверыў абяцанням расійскага вербавальніка пра тое, што ён будзе працаваць у садзе з заробкам $700 у месяц. Прыляцеўшы ў РФ, ён не ўбачыў ні працы, ні грошай.

«Мяне сустрэлі ў аэрапорце. І менавіта з гэтага моманту ўсё пайшло не так… Большасць дакументаў, якія мне давалі падпісваць, я не разумеў, ніхто іх мне не перакладаў… Мне проста давалі паперу і казалі: “Падпішы тут, тут і тут”… Я апынуўся ў расійскай арміі. Мяне падманулі», — распавёў найміт.

Ён адзначыў, што пасля гэтага ўжо не мог нічога зрабіць, бо знаходзіўся пад кругласутачным наглядам канваіраў. У выніку расійскія камандзіры, даўшы яму аўтамат і пару гранат, адправілі яго наперад. Мужчына ішоў некалькі дзён без ежы і вады і ўрэшце наткнуўся на пазіцыі Сіл абароны Украіны.

Помо называе «анёлам» украінскага вайскоўца, на якога выпадкова наткнуўся. Ён лічыць, што менавіта дзякуючы яму застаўся жывы. Прыкметна, што, паводле слоў мужчыны, вербавальнік зарэгістраваў яго банкаўскую картку на ўласны тэлефон. Абяцаных выплат найміт так і не ўбачыў.

«На банкаўскім рахунку былі грошы, але потым іх забралі. Там было больш за 2,6 млн (рублёў — рэд.) плюс 400 тыс. Але калі прыйшлі 2,6 млн, іх адразу ж знялі… Грошы паступалі на рахунак і адразу ж здымаліся… Яны ведалі, што мы не вернемся», — канстатаваў Помо.

Апошнія навіны