Ілон Маск атрымаў украінскі ордэн Свабоды
- 26.08.2026, 11:02
Указ аб узнагароджанні падпісаў прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі.
Амерыканскі прадпрымальнік Ілон Маск атрымаў украінскі ордэн Свабоды.
Пра гэта гаворыцца ва ўказе прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.
«За выбітныя асабістыя заслугі ў абароне жыцця людзей і свабоды, развіцці адносін паміж народамі Украіны і Злучаных Штатаў Амерыкі пастанаўляю: Узнагародзіць ордэнам Свабоды МАСКА Ілона — прадпрымальніка, інжынера, кіраўніка кампаній «СпэйсІкс» і «Тэсла», Злучаныя Штаты Амерыкі», — гаворыцца ва ўказе.
За што могуць уручыць ордэн Свабоды
Ордэн Свабоды — вышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Украіны, якую ўручаюць за выбітныя заслугі ў замацаванні суверэнітэту і незалежнасці дзяржавы.
Падставы для ўзнагароджання:
ўмацаванне незалежнасці Украіны;
аб’яднанне ўкраінскага грамадства;
дасягненні ў развіцці дэмакратыі, рэформаў і эканомікі;
абарона канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян, гераізм і патрыятызм на карысць дзяржавы.
Хто можа атрымаць:
грамадзяне Украіны, замежнікі і асобы без грамадзянства — пры жыцці або пасмяротна, паводле ўказу прэзідэнта.
Паўторнае ўзнагароджанне не прадугледжана.