BE RU EN

Амерыканскі акцёр Шон Пэн стаў на калені перад Зяленскім

  • 26.08.2026, 14:52

Вядомы акцёр з самага пачатку паўнамаштабнага ўварвання РФ падтрымлівае Украіну.

Амерыканскі акцёр Шон Пэн падчас канцэрта з нагоды ўручэння прэміі «Нацыянальная легенда Украіны» падышоў да прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, каб асабіста з ім пагутарыць. Відэа апублікаваў у Instagram украінскі прадзюсар Сяргей Перман.

Каб не перашкаджаць гледачам, Пэн стаў перад Зяленскім на калені, а прэзідэнт Украіны сеў на кукішкі побач з Пэнам. Падчас размовы яны трымалі адзін аднаго за рукі, а Пэн нешта эмацыйна распавядаў Зяленскаму.

«Гэта так кранальна», — падпісаў ролік Перман.

У гэты дзень Пэн, які з самага пачатку паўнамаштабнага ўварвання РФ падтрымлівае Украіну, атрымаў узнагароду з рук Зяленскага і стаў нацыянальнай легендай Украіны.

Апошнія навіны