Беларускія спартсменкі заваявалі срэбра на чэмпіянаце свету па пяцібор'і
- 26.08.2026, 16:48
У зборнай Беларусі — другая медаль.
Срэбра ў міксце ўзялі Віялета Гурэева і Кацярына Арол. На фінішы яны набралі 1 078 ачкоў, піша betnews.by. Бронза дасталася венгерскім спартсменкам, якія набралі 1 076 ачкоў.
Напярэдадні золата ў жаночай эстафеце заваявалі Марыя Гнедчык і Анастасія Арол.
Чэмпіянат свету па сучасным пяцібор'і 2026 года праходзіць з 23 па 30 жніўня ў кітайскім Гуйяне. На ім разыгрываюцца 7 камплектаў узнагарод (па 3 у мужчын і жанчын і 1 у змешанай эстафеце).