У Беларусі будуць прадаваць блакітныя і зялёныя яйкі
- 26.08.2026, 19:12
У ўпакоўках іх будзе па 9 штук.
Незвычайны праект запускае Салігорская птушкафабрыка, піша «Мінская праўда».
За каляровую шкарлупіну адказваюць куры парод араўкана і амераўкана. Выглядаюць яны як сапраўдныя дзівосы — паласатыя, з пухнатымі галоўкамі і каляровымі лапкамі.
Кіраўніцтва птушкафабрыкі абяцае, што смак у яек будзе выдатны, бо для птушак будуюць спецыяльныя птушнікі з «ціхімі зонамі». Кажуць, што калі курыца спакойная, яйка атрымліваецца смачнейшае і карыснейшае, бо ў ім тады больш лецыціну.
На прылаўкі такія яйкі плануюць выкласці ў сярэдзіне 2027 года. У ўпакоўках іх будзе па 9 штук.