BE RU EN

ЗСУ нанеслі масіраваны ракетны ўдар па акупаваным Данецку

  • 26.08.2026, 19:48

Украінцы маглі запусціць па аб’ектах расіян «Фламінга».

У сераду, 26 жніўня, у акупаваным Данецку прагрымела серыя магутных выбухаў. Мясцовыя паблікі паведамляюць пра ракетны ўдар па горадзе.

Пра гэта пішуць OSINT-даследчыкі Exilenova+ і мясцовыя паблікі, адзначае New Voice.

Паводле папярэдніх звестак, зафіксавана не менш як пяць трапленняў. Пасля выбухаў над Данецкам падняліся клубы чорнага дыму.

На апублікаваных у сацсетках відэа відаць моцнае задымленне ў адным з раёнаў горада.

Паводле дадзеных OSINT-даследчыкаў Exilenova+, мэтай магла стаць 51-я гвардзейская агульнавайсковая Данецкая армія — аператыўнае аб’яднанне Сухапутных войскаў Расійскай Федэрацыі.

Мясцовы паблік «Типичный Донецк» сцвярджае, што горад атакавалі ракеты «Фламінга».

Інфармацыя пра наступствы атакі ўдакладняецца.

Апошнія навіны