BE RU EN

Сырскі паступіў у дактарантуру Нацыянальнага ўніверсітэта абароны Украіны

  • 27.08.2026, 7:00

Ён адмовіўся ад звальнення са службы і ад грамадзянскіх пасад.

Былы галоўнакамандуючы ЗСУ Аляксандр Сырскі паступіў у дактарантуру Нацыянальнага ўніверсітэта абароны Украіны (НУОУ), які ўваходзіць у сістэму Сіл абароны, паведамляе hromadske са спасылкай на крыніцы ў ягоным асяроддзі. 61-гадовы генерал пасля звальнення прайшоў планавы медагляд, падчас якога яго прызналі прыдатным да вайсковай службы, таму ён вырашыў застацца ў шэрагах украінскай арміі.

«Ад грамадзянскіх пасадаў адмовіўся, — цытуюць СМІ словы крыніцы. — Будзе займацца тым, чым займаўся ўсё жыццё, — сістэматызаваць і перадаваць назапашаны досвед украінскім і заходнім вайскоўцам».

Зараз былы галоўнакамандуючы «разважае над тэмай і вядзе перамовы» адносна будучай дысертацыі, піша hromadske.

Апошнія навіны