Склад Ozon палае ў Башкартастане
- 27.08.2026, 9:59
Узгаранне адбылося пасля паведамленняў пра «прылёты».
У горадзе Благавешчанск Рэспублікі Башкартастан 27 жніўня здарыўся пажар на складзе Ozon. Узгаранне адбылося пасля паведамленняў пра «прылёты», аднак дакладныя прычыны здарэння пакуль афіцыйна не ўстаноўлены.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал Exilenova+.
Пажар на складзе Ozon
Пра ўзгаранне паведамілі раніцай 27 жніўня. Паводле звестак, якія з'явіліся ў сеціве, пасля серыі «прылётаў» у Благавешчанску загарэўся склад расійскага маркетплейса Ozon.
У сеціве таксама распаўсюджваюцца фота і відэа з месца здарэння.
Адначасова паступала інфармацыя пра выбухі ў Сцерлітамаку. Мясцовыя жыхары паведамлялі пра гукі выбухаў, але звестак пра трапленні па аб'ектах у горадзе на момант публікацыі не было.