BE RU EN

РФ заваліла беларускі рынак сваёй малочкай

  • 27.08.2026, 16:56

Беларусь стала другім па велічыні пакупніком расійскага кефіру і ёгуртаў.

За сем месяцаў Беларусь закупіла ў расійскіх вытворцаў пахту, ёгурты і кефір прыблізна на $9 мільёнаў.

Паводле звестак «Аграэкспарту», наша краіна стала другім па велічыні пакупніком гэтых відаў расійскай малочнай прадукцыі.

Больш закупіў толькі Казахстан — на $22 мільёны. Следам за Беларуссю ідуць Таджыкістан, які імпартаваў прадукцыі больш чым на $7 мільёнаў, Узбекістан — прыблізна на $7 мільёнаў і Азербайджан — каля $6 мільёнаў.

Усяго за сем месяцаў Расія экспартавала каля 41 тысячы тон пахты, ёгуртаў і кефіру на суму прыблізна $72 мільёны.

У грашовым эквіваленце пастаўкі выраслі на 10% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Апошнія навіны