BE RU EN

Мінчанцы на «Камароўцы» прадалі арэхі з «сюрпрызам»

  • 27.08.2026, 18:24

Палову давялося выкінуць.

Мінчанка irinayanovskaya распавяла ў Threads пра тое, які «сюрпрыз» чакаў яе ў пакеце з арэхамі, набытымі на сталічным рынку.

«Нядаўна на «Камароўцы» купіла кеш'ю, — піша яна. — Сёння вырашыла паесці, а там проста клоака з чарвякоў і іх яек. Давялося палову выкінуць.

Праверыла іншыя арэшкі і семкі, якія былі набытыя тады ж, гісторыя паўтарылася, кунжут адразу ўвесь пайшоў у сметніцу разам з семкамі сланечніка!

Паважаныя прадаўцы «Камароўкі»! Дакуль вы будзеце так здзеквацца з пакупнікоў? І пытанне таксама да санстанцыі: можа, варта праверыць гандляроў сухафруктамі?»

Іншыя карыстальнікі сацсеткі падзяліліся сваім меркаваннем пра якасць тавараў, якія прадаюцца на Камароўскім рынку. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментары:

— На «Камароўцы» падмануць — заўсёды была любімая справа, таму ў Мінску рынкаў увогуле не люблю.

— Трэба было ім занесці, каб яны вярнулі грошы.

— Тавар захоўваецца дзе папала, у гаражах, хлявах, у мяшках.

— Не ў крыўду вам будзе сказана, але пакуль будзе пакупнік на Камароўцы, такое будзе працягвацца. Колькі існуе Threads, столькі людзі лаяць Камароўку і ўсё роўна працягваюць там купляць.

— Бярыце чэкі і — у санэпідэмстанцыю.

Апошнія навіны