BE RU EN

Адбылася жараб'ёўка агульнага этапу Лігі чэмпіёнаў

  • 27.08.2026, 22:09

Клубы былі размеркаваныя паводле рэйтынгу на чатыры кошыкі.

Завяршылася жараб'ёўка агульнага этапу Лігі чэмпіёнаў сезону 2026/2027.

Супернікі былі вызначаныя з дапамогай камп'ютарнай жараб'ёўкі, якая адбылася ў Манака.

Клубы былі размеркаваныя паводле рэйтынгу на чатыры кошыкі (у кожным — па дзевяць каманд). На агульным этапе кожная каманда правядзе восем матчаў (чатыры дома і чатыры — у гасцях).

З гэтага сезона дзейнічае правіла, якое выключае сітуацыю, калі клуб тры сезоны запар гуляе дома з адным і тым самым супернікам. 1-ы тур агульнага этапу Лігі чэмпіёнаў будзе расцягнуты на тры дні (аўторак, серада і чацвер). Астатнія — на два дні, акрамя апошняга тура, калі ўсе згуляюць адначасова.

Апошнія навіны