Данія павысіла прагноз эканамічнага росту дзякуючы таблеткам для пахудання
- 28.08.2026, 5:29
Гэта ўражлівае дасягненне для невялікай адкрытай эканомікі.
Данія ў чацвёрты раз павысіла свой прагноз эканамічнага росту на 2026 год, у прыватнасці — дзякуючы большаму, чым чакалася, імпульсу ад новых таблетак для пахудання Wegovy кампаніі Novo Nordisk. Пра гэта паведаміў Bloomberg.
Паводле новага ўрадавага прагнозу, ВУП краіны вырасце ў гэтым годзе на 3,7% супраць прагназаваных у маі 2,7%.
Значную долю росту забяспечвае экспарт фармацэўтычнай прадукцыі, асабліва запуск новага прэпарата Wegovy на пачатку 2026 года, які «спрыяў больш моцнаму, чым чакалася раней, росту», — заявіла Міністэрства эканомікі.
«Гэта ўражлівае дасягненне для такой невялікай адкрытай эканомікі, як Данія. Калі параўноўваць нас з нашымі еўрапейскімі калегамі, мы знаходзімся на самым версе», — сказаў міністр эканамічнага росту Якоб Энгель-Шмідт.
У 2027 годзе ўрад чакае росту на 1,8% супраць папярэдняй ацэнкі ў 1,6%.
Паводле апытання Bloomberg, новы прагноз істотна перавышае медыяную ацэнку аналітыкаў у 2,5% і выведзе Данію ў шэраг эканомік Еўропы з самым хуткім ростам у 2026 годзе.