Дзеля чаго?
- Андрэй Каваленка
- 28.08.2026, 10:23
Расіянам варта сесці на кухні і падумаць.
Расіянам варта сесці на кухні і падумаць: дзеля чаго?
Адказаў няма.
Цяпер уся вайна працягваецца толькі праз закомплексаванасць Пуціна, якому абыякавая эканоміка, якая гарыць. Трыльёны страт, і гэтыя трыльёны ўжо непасрэдна закранулі не толькі эліт, але і прадпрымальнікаў. Wildberries згарэў, далей згарэ Ozon. Процьма тавараў, якія прадпрымальнікі куплялі ў крэдыт.
Ваенныя выдаткі, закрытыя артыкулы, НПЗ, рамонты, пошук грошай на вайну, а магло б быць іначай.
Расіянам цяжка прызнаць, што гэта яны вінаватыя. Што гэта яны самі абралі гэтага хворага, закомплексаванага Пуціна, які пачаў супрацьстаянне з Захадам толькі з-за комплексу непаўнавартаснасці і эга пасля адмовы ва ўступленні ў НАТА.
Расіяне не ведаюць гэтага факта, але Пуцін вельмі хацеў уступіць у НАТА на пачатку свайго прэзідэнцтва, аднак яму сказалі, што Расія павінна адпавядаць патрабаванням і праводзіць рэформы.
Пасля гэтага яго комплексы ўзялі верх, і ён вярнуўся да ідэй Варшаўскай дамовы.
Андрэй Каваленка, «Тэлеграм»