Пуцін правядзе сустрэчу з Лукашэнкам у суботу
- 28.08.2026, 10:48
Дыктатар знаходзіцца ў РФ з чацвярга.
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін у суботу правядзе перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам.
Пра гэта «Інтэрфаксу» паведаміў афіцыйны прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў.
«Так. На суботу запланавана сустрэча», — сказаў ён, адказваючы на адпаведнае пытанне.
Нагадаем, Лукашэнка адправіўся ў Расію 27 жніўня.