Прэзідэнт Казахстана адправіў у адстаўку ўрад
- 28.08.2026, 11:09
23 жніўня ў краіне ўпершыню прайшлі выбары ў аднапалатны парламент.
Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў падпісаў указ аб адстаўцы ўрада рэспублікі. Пра гэта паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Урад Казахстана склаў паўнамоцтвы перад нанова абраным парламентам у адпаведнасці з новай Канстытуцыяй краіны. Удакладняецца, што члены ўрада будуць выконваць свае абавязкі да зацвярджэння яго новага складу.
1 ліпеня ў Казахстане ўступіла ў сілу новая Канстытуцыя, якая была прынята па выніках рэспубліканскага рэферэндуму. Асноўнае змяненне — пераход ад двухпалатнага парламента да аднапалатнага курултая.
На гэтым тыдні ў краіне адбыліся першыя выбары ў курултай. Як заявілі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі (ЦВК) Казахстана, прапрэзідэнцкая партыя «Адилет» набрала 71,17% галасоў, забяспечыўшы сабе канстытуцыйную большасць у курултаі і статус кіроўнай партыі. Палітычнае аб'яднанне па выніках выбараў атрымала 110 з 145 месцаў у аднапалатным парламенце. Яшчэ 10 мандатаў атрымала партыя «Ауыл», дзевяць мандатаў — Respublica, па восем мандатаў — Агульнанацыянальная сацыял-дэмакратычная партыя і «Ак жол».