BE RU EN

Расія знішчыла завод украінскай гарэлкі «Хортыца»

  • 28.08.2026, 13:45

Прадпрыемства не падлягае аднаўленню.

Лікёра-гарэлачны завод «Хортыца», які ўваходзіць у групу Global Spirits, пацярпеў у выніку расійскай атакі і аднаўленню не падлягае. Пра гэта NV паведаміла прэс-служба групы.

Па заводу «Хортыца» нанеслі чатыры ўдары, паведамляюць там. Прадпрыемства гарэла не менш за тры гадзіны. Яно не падлягае аднаўленню, адзначаюць у прэс-службе Global Spirits.

«Частка прадукцыі згарэла цалкам, частка — расплавілася і падлягае ўтылізацыі», — дадаюць там. Кампанія страціла прыблізна 3–4 млн бутэлек прадукцыі з аплачаным акцызам.

«Вораг атакаваў Запарожжа — удар нанесены па адным з прадпрыемстваў», — паведаміў у сваім афіцыйным Telegram-канале кіраўнік Запарожскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Іван Фёдараў. Пашкоджаныя вытворчыя памяшканні, з-за чаго ўзнік пажар, адзначаў ён.

Апошнія навіны