BE RU EN

Лаўроў «па-пацанску» патлумачыў, чаму Пуціна пастаянна «абманваюць»

  • 28.08.2026, 13:48

Кіраўнік МЗС РФ у доказ пачаў сыпаць прыказкамі.

Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў паспрабаваў растлумачыць, чаму расійскае кіраўніцтва нібыта працягвае верыць абяцанням іншых краін, нягледзячы на неаднаразовыя расчараванні. Ён спаслаўся на мнімае «благародства» і звычку расіян дзейнічаць «па-пацанску», піша Dialog.UA.

Паводле слоў Лаўрова, расійскі народ нібыта адрозніваецца вялікім цярпеннем і схільнасцю верыць у тое, што нават чалавек, які паводзіць сябе несумленна, урэшце выканае свае абяцанні.

«Мы прывыклі рабіць справы па-благароднаму, можна сказаць па-пацанску. Гэта, па сутнасці, адно і тое ж», – заявіў расійскі міністр.

Дыпламат пайшоў далей і прывёў некалькі рускіх прыказак, сярод якіх: Господь терпел и нам велел; семь раз отмерь, один раз отрежь и обещанного три года ждут.

Апошнія навіны