BE RU EN

Улады Японіі выдаткавалі рэкордную суму на падтрымку нацыянальнай валюты

  • 28.08.2026, 17:27

$96,5 млрд за месяц.

Японскія ўлады выдаткавалі рэкордныя 15,4 трыльёна іен ($96,5 млрд) на інтэрвенцыі на валютных рынках за апошні месяц, каб падтрымаць іену. Пра гэта піша Reuters.

«Маштаб гэтых мер дэманструе рашучасць Токіо спыніць падзенне іены, якая дасягнула мінімумаў саракагадовай даўнасці. Аслабленне курсу пагражае прыбыткам найбуйнейшых японскіх экспарцёраў і правакауе рост кошту імпарту, у тым ліку энерганосьбітаў», — гаворыцца ў матэрыяле.

Як адзначае выданне, Японія практычна цалкам залежыць ад імпарту энергарэсурсаў, 95% якіх паступае з Блізкага Усходу. Гэта робіць краіну ўразлівай перад збоямі ў пастаўках з-за канфлікту вакол Ірана.

Пры гэтым адносна павольны тэмп ўзмацнення грашова-крэдытнай палітыкі Банка Японіі захоўвае нізкія працэнтныя стаўкі ў краіне ў параўнанні з такімі рынкамі, як ЗША, што падштурхоўвае інвестараў працягваць фінансаваць глабальныя здзелкі за кошт таннай іены.

Апошнія навіны