Расійскі сайт прапануе зямельныя ўчасткі ў Беларусі для «ветэранаў СВА»
- 28.08.2026, 17:37
Гэта супярэчыць беларускаму заканадаўству.
Расійскі сайт прапануе ўчасткі ў Беларусі для «ветэранаў СВА». Інфармацыю пра гэта апублікаваў у Threads eugelene6.
«Некаторыя расійскія сайты прапануюць зямельныя ўчасткі ветэранам СВА ў Рэспубліцы Беларусь, — піша ён. — А рубрыка «Пункты адбору на СВА ў рэгіёнах» мае кнопку «Беларусь». Пасля скандалу з запускам сайта «Ваенная служба па кантракце «Защитник.бел» на беларускім дамене яго адміністратары хутка пераехалі ў расійскую даменную зону.
Беларускі рэсурс у зоне «.бел» быў аператыўна заблакаваны. Тым не менш, сайт «Ваенная служба па кантракце «Защитник.рус» уяўляе сабой дакладную копію і выкарыстоўвае фотаздымкі вайскоўцаў беларускай арміі з афіцыйнай сімволікай Беларусі. Рэсурс адкрыта прапануе поўнае суправаджэнне грамадзян Беларусі на вайну супраць Украіны і абяцае нібыта цалкам легальнае афармленне кантракта».
Людзей завабліваюць абяцаннем атрымання ўчастка пад будаўніцтва на тэрыторыі Беларусі.
«Удзельнікі СВА маюць права на зямельны ўчастак пад будаўніцтва дома, дачы, для вядзення асабістай дапаможнай гаспадаркі або на ўчастак з правам арэнды для наступнага выкупу. Для атрымання трэба звярнуцца з заявай у МФЦ, Дэпартамент гарадской маёмасці», — гаворыцца ў тэксце на расійскім сайце.