Джона Коўла ўзнагародзілі прэміяй Паліткоўскай
- 28.08.2026, 18:41
За вызваленне беларускіх палітвязняў.
27 жніўня ў Маскве ўручылі прэміі «Камертон» імя Ганны Паліткоўскай. Прэмія, заснаваная ў памяць пра забітую ў 2006 годзе журналістку, была ўручаная ў 14-ы раз, піша «Новая газета».
Узнагарода адзначае выдатныя дасягненні ў абароне правоў чалавека і мужнасць у адстойванні свабоды слова. Яе ўручаюць за сумленнасць, грамадзянскую адказнасць, годнасць і чалавечае спачуванне.
Лаўрэатамі прэміі ў розныя гады станавіліся журналісты, праваабаронцы і дзеячы культуры.
Сёлета лаўрэатамі сталі інтэрнэт-медыя The Bell у намінацыі «За эталонную дакладнасць у эпоху хаосу», «Верстка» ў намінацыі «За тэксты, якія стануць гісторыяй». Прэмію ў намінацыі «Сказаўшы за ўсіх» атрымаў музыкант Барыс Гребеншчыкоў.
Асаблівы прыз — камертон з надпісам «За ратаванне жыццяў» уручаны Джону Коўлу, спецпасланніку прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Яму ўдалося вызваліць амаль 500 палітвязняў. Менавіта ён быў тым чалавекам, які, гледзячы на гэтых людзей, прамовіў галоўныя словы: «Вы свабодныя».