Пуцін завабіў Трампа ў пастку
- Валерый Пекар
- 29.08.2026, 7:00
Прэзідэнт ЗША спрабуе набыць у дыктатара РФ добрыя навіны.
1. Трампу трэба выйграць выбары, а для гэтага патрэбныя добрыя навіны.
2. Пуцін гэта ведае і таму шантажуе Трампа дрэннымі навінамі.
3. Трамп спрабуе набыць у Пуціна добрыя навіны, але Пуцін прадае іх дорага. Такая цана сама па сабе з’яўляецца дрэннай навіной.
4. То бок Пуцін завабіў Трампа ў пастку дрэнных навін: не купіш — дрэнна, купіш дорага — дрэнна, а танна не прадаецца. Варта было б узяць Пуціна за каўнер і моцна стрэсці, бо ў Амерыкі ёсць сіла. Але Пуцін добра гуляе ў покер (гл. мой артыкул пра покер-фэйс Пуціна), а Трамп добра гуляе толькі ў гольф, ды і тое на сваім полі.
5. Дык вось, Пуціну перадалі прывітанне з Вашынгтона, але ён яго не ацаніў. Цяпер яго ход, і ён, з усяго відаць, гатовы падняць стаўкі на еўрапейскім полі. Важна, што ў Еўропы шмат уразлівых месцаў, а гатоўнасці — мала. Тут ужо ўступаюць у сілу правілы кітайскай гульні го: адзін удала размешчаны камень пагражае праціўніку адразу па некалькіх напрамках.
6. У чарговы раз мы бачым, як можна мець самыя моцныя ўзброеныя сілы на планеце і ў той жа час мець стратэгічную слабасць, якая дазваляе Ірану, КНДР і Расіі браць над табой верх. Паралельна ЗША аслабляюць адносіны з саюзнікамі: Еўропай, Канадаю, Паўднёвай Карэяй і г.д.
7. Дыктатуры выйграюць у дэмакратый не таму, што ў дыктатараў няма абмежаванняў на зло, і не таму, што ў дыктатараў няма абмежаванняў у часе. Дэмакратыі прайграюць, таму што яны не ведаюць, чаго хочуць.
8. Вось чаму дэмакратыям патрэбныя структуры, чый цыкл перавышае палітычныя кадэнцыі, — каб не забываць, чаго ты хочаш.
Валерый Пекар, Facebook