ЗСУ падпалілі склад яшчэ адной інтэрнэт-крамы ў Растоўскай вобласці
- 29.08.2026, 8:37
Гаворка пра DNS.
У ноч на суботу, 29 жніўня, Растоўскую вобласць масіравана атакавалі БПЛА. Паведамляецца пра ўдар і маштабны пажар на складах расійскай інтэрнэт-крамы DNS.
Як паведамляе расійскае выданне Astra, выбухі грымелі ў Растове-на-Доне і Аксаі.
Губернатар Растоўскай вобласці Юрый Слюсар пацвердзіў інфармацыю пра атаку.
Паводле яго слоў, абломкі беспілотнікаў «выяўлены на тэрыторыі складскіх памяшканняў» у Аксайскім раёне. Ён таксама заявіў, што ў выніку падзення абломкаў БПЛА адбылося «узгаранне ў лясапаласе».
Telegram-канал Exilenova+ паведамляе, што беспілотнікі паразілі склады расійскай інтэрнэт-крамы DNS. На месцы атакі ўспыхнуў маштабны пажар.