BE RU EN

«Важны сігнал»: навошта Лукашэнку выклікалі на дыван у Маскву

  • 29.08.2026, 8:48

Расія можа рыхтаваць правакацыі.

Прэзідэнт украінскага Міжнароднага інстытута даследаванняў у сферы бяспекі Аляксей Бурячэнка распавёў «24 каналу», чаму кіраўніка беларускага рэжыму выклікалі ў Маскву. Па яго меркаванні, гэта паездка наўрад ці была ўласнай ініцыятывай Лукашэнкі, а беларускі накірунак актыўна ўцягваюць у захопніцкія планы Крэмля.

Прэзідэнт Міжнароднага інстытута даследаванняў у сферы бяспекі адзначыў, што правядзенне Крамлём сустрэч у такім фармаце можа сведчыць пра падрыхтоўку новых ваенна-палітычных манеўраў. Праз тэрыторыю Беларусі Масква здольная рыхтаваць правакацыі.

«Гэта сапраўды даволі небяспечная сітуацыя, бо Расія праз Беларусь плануе рознага кшталту ўварванні і ваенныя спецаперацыі як супраць краін ЕС і НАТА, так і магчымы пашырэнне ўкраінскага фронту. Перш за ўсё, гэта пагроза ў бок Сувалкскага калідора, Літвы, Польшчы і іншых краін Балтыі», — падкрэсліў Бурячэнка.

Па яго словах, Лукашэнка доўгі час спрабаваў весці падвойную ці нават патройную гульню, каб збалансаваць татальны ціск Масквы. Ён шукаў кантакты з ЗША праз вызваленне палітвязняў, камунікаваў з Кітаем, усталёўваў нефармальныя сувязі з еўрапейскімі сталіцамі, аднак цяпер яго манеўранасць, верагодна, вычэрпваецца.

Што азначае новая хваля мабілізацыі для Захаду?

Аляксей Бурячэнка адзначыў, што Расія не плануе сапраўднага перамоўнага працэсу, а ціск з боку Захаду на яе пакуль застаецца недастатковым. Паводле яго, Крэмль рыхтуецца мабілізаваць дадатковыя рэсурсы для пашырэння агрэсіі пасля вераснёўскіх выбараў 2026 года.

«Расія цяпер будзе акумуляваць усе свае магчымасці, каб пасля завяршэння выбараў у Дзярждуму пачаць працэс мабілізацыі: прызваць ад 300 тысяч да паўмільёна чалавек. Вызоў Лукашэнкі ў Маскву павінен як ніколі лепш падштурхнуць еўрапейскіх партнёраў і Дональда Трампа да разумення: наладжванне мірнага дыялогу з Пуціным — справа марная», — патлумачыў Бурячэнка.

Ён таксама дадаў, што еўрапейская супольнасць не мае адзінага разумення рызык, якія зыходзяць з боку Расіі. Прэзідэнт Міжнароднага інстытута даследаванняў у сферы бяспекі дадаў, што еўрапейцы не ўлоўліваюць палітычныя сігналы, кшталту таго, што Пуцін выклікаў Лукашэнку да сябе на дыван, а павінны былі б.

Апошнія навіны