Вядомая MAGA-блогерка звярнулася да ўкраінцаў
- 29.08.2026, 10:16
Раней яна падтрымлівала РФ.
Блізкая да прэзідэнта ЗША Дональда Трампа блогерка Лора Лумер, якая ў ліпені пабывала ў Кіеве і ўзяла інтэрв'ю ў прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, а цяпер актыўна падтрымлівае ўкраінцаў, паабяцала зноў наведаць Украіну. Пра гэта MAGA-актывістка напісала ў сваім уліковым запісе ў сацсетцы X.
Лумер нагадала, што раней была пад уплывам расійскай прапаганды, з-за чаго крытыкавала Украіну і падтрымлівала Расію. Аднак візіт у краіну прымусіў яе перагледзець частку палітычных поглядаў. Цяпер блогерка адкрыта падтрымлівае ўкраінцаў і распавядае праўду пра расійскіх акупантаў і рэжым дыктатара Уладзіміра Пуціна.
«З нецярпеннем чакаю вяртання ва Украіну. Дзякуй украінцам за тое, што яны адкрыліся мне падчас майго знаходжання ў Кіеве, Дніпры, Харкаве і іншых гарадах. Я абавязкова вярнуся!» – напісала Лумер.
Нагадаем, уплывовая амерыканская MAGA-актывістка наведала Украіну ў ліпені гэтага года. У Кіеве яна ўзяла эксклюзіўнае інтэрв'ю у Зяленскага, убачыла наступствы расійскіх удараў па Кіева-Пячэрскай лаўры, пабывала ў прыфрантавым Харкаве, які штодня абстрэльваюць расійскія войскі, а таксама пагутарыла з высокапастаўленымі чыноўнікамі, звычайнымі ўкраінцамі і вайскоўцамі.
Убачыўшы на ўласныя вочы наступствы расійскага тэрора, Лумер прыйшла да высновы, што Расія вядзе несправядлівую вайну.