Створаны самы экстрэмальны аўтадом
- 29.08.2026, 11:21
Мінівэн Toyota скрыжавалі з Land Cruiser.
Аўтадом Toyota HiAce — распрацоўка аўстралійскай кампаніі Headspace Campers. Кошт пераабсталявання складае ад 19 да 27,6 тыс. аўстралійскіх долараў ($13 600 — 19 800), піша «Фокус».
Дом на колах можна стварыць як на базе мінівэна, так і на аснове грузавога фургона Toyota HiAce. У якасці базы ўзялі заднепрывадную мадэль з 2,8-літровым турбадызелем магутнасцю 177 к.с.
HiAce атрымаў паўнапрывадную трансмісію ад Toyota Land Cruiser 200 з паніжанай перадачай і блакіроўкамі дыферэнцыялаў, а таксама ўмацаваную падвеску з рэгуляванымі амартызатарамі. Яго кліранс павялічылі да 300 мм і ўсталявалі 35-цалевыя пазадарожныя шыны Toyo Open Country на сталёвых дысках.
Акрамя таго, усталявалі масіўныя металічныя бамперы, абарону дна, лябёдку і шноркель. Аўтадом абсталяваны падножкамі з электрапрывадам і раскладным навесам.
Дах Toyota HiAce цяпер падымаецца (ён таксама абсталяваны электрапрывадам), што дазволіла ўладкаваць пад столлю ложак. Таксама ёсць раскладная канапа, таму аўтадом разлічаны на чатырох чалавек. Інтэр'ер аздобілі лістамі ДСП, устанавілі святлодыёднае асвятленне і USB-парты.
Дом на колах абсталявалі пераносным душам і невялікай высоўнай кухняй з індукцыйнай плітой, мыйкай, халадзільнікам і аэрагрылем. Для сілкавання электрапрыбораў прадугледжаны генератар і асобная батарэя на 200 А·г, а для вады ўсталяваны бак аб'ёмам 275 літраў.