BE RU EN

У Беларусь прыйшоў цыклон «Рафаэлла»

  • 29.08.2026, 11:35

Ён падзеліць краіну на дзве часткі.

Перыяд антыцыклональнага рэжыму ў Беларусі завяршаецца. У суботу, 29 жніўня, у краіну зайдзе халодны фронт цыклону «Рафаэлла». Ён падзеліць краіну на дзве часткі. Белгідрамет абвясціў жоўты ўзровень небяспекі, піша smartpress.by.

Ён будзе дзейнічаць у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях. Там сіноптыкі прагназуюць лакальныя навальніцы і ўзмацненне ветру парывамі 15–18 м/с. Паводле шкалы Бофорта, вецер са хуткасцю ад 13,9 да 17,1 м/с лічыцца моцным (небяспека на 7 балаў), а ад 17,2 м/с да 20,7 м/с – вельмі моцным (8 балаў).

Чаму Беларусь будзе падзелена на дзве часткі

У Telegram-канале «Alex Bull Погода Беларусь» патлумачылі, што халодны фронт цыклону ідзе праз Польшчу і краіны Балтыі. Удзень 29 жніўня ён прыйдзе на захад і ў цэнтр Беларусі. Аднак з усходу рэспубліку «падпірае» антыцыклон «Стэфан» — ён не дае фронту прайсці ўглыб краіны, таму на ўсходзе будзе спакойна. Такім чынам і атрымліваецца падзел краіны на дзве часткі.

«Alex Bull Погода Беларусь» прагназуе на захадзе і паўднёва-захадзе — лакальна ў Гродне, Лідзе, Баранавічах, Брэсце, Пінску — моцныя навальніцы і ліўні. Белгідрамет, у сваю чаргу, папярэджвае жыхароў заходняй часткі краіны пра кароткачасовыя дажджы, а ўсіх беларусаў — пра ранішні туман месцамі.

Дзённыя максімумы, паводле слоў сіноптыкаў, у суботу складуць +21...+27°С.

Надвор'е ў абласных цэнтрах 29 жніўня

Мінск. +22..+24°С. Вецер паўднёва-ўсходні, 4–9 м/с, парывы 12 м/с. Пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў (іх верагоднасць – 10–15%).

Брэст. +22..+24°С. Вецер паўднёва-заходні, 5–10 м/с, парывы 14 м/с. Воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж (верагоднасць ападкаў – 80–90%), магчымая навальніца.

Віцебск. +21..+23°С. Вецер паўднёва-ўсходні, 4–9 м/с, парывы 12 м/с. Пераменная воблачнасць. Без ападкаў.

Гомель. +23..+25°С. Вецер паўднёва-ўсходні, 4–9 м/с, парывы 12 м/с. Пераменная воблачнасць. Без ападкаў.

Гродна. +22..+24°С. Вецер паўднёва-заходні, 5–10 м/с, парывы 14 м/с. Воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж (верагоднасць ападкаў – 80–90%), магчымая навальніца.

Магілёў. +22..+24°С. Вецер паўднёва-ўсходні, 4–9 м/с, парывы 12 м/с. Пераменная воблачнасць. Без ападкаў.

Апошнія навіны