27 чалавек загінулі ў выніку ўдараў РФ па Кіеўскай вобласці
- 29.08.2026, 13:02
Сотні жыхароў давялося эвакуаваць.
27 чалавек загінулі, яшчэ 42 параненыя ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці 28 жніўня. Пра гэта паведаміў кіраўнік абласной адміністрацыі Цімур Ткачэнка, піша New Voice.
Паводле яго слоў, сярод загінулых — кіраўнік Дмітраўскай грамады Тарас Дыдыч.
«Паводле даных, траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі 42 чалавекі, з іх чацвёра дзяцей. Усім аказаная кваліфікаваная дапамога, сямерых пацярпелых шпіталізавалі», — дадаў Ткачэнка.
Эвакуавалі каля 380 чалавек.
Удар таксама пракаментаваў у сваім тэлеграм-канале і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
«Быў удар па складу з наступнай дэтанацыяй. На жаль, ёсць значныя разбурэнні навакольнай інфраструктуры: пашкоджаныя жылыя дамы, пансіянат для пажылых людзей і людзей з інваліднасцю. На дадзены момант вядома, што 27 чалавек загінулі», — напісаў прэзідэнт Украіны.
Міністэрства абароны Расіі заяўляе, што ў раёне была атакаваная вёска Мілая, дзе нібыта знаходзіўся склад боепрыпасаў.
Прэм’ер-міністр Украіны Сяргей Карэцкі параўнаў тое, што адбылося ў Мілай, з выбухам і наступным пажарам у Вішнёвым 6 ліпеня, дзе быў атакаваны склад боепрыпасаў, размешчаны непадалёк ад жылых дамоў. Ён заявіў пра «злачынную нядбайнасць».