Украінскі дрон балюча ўдарыў па пазіцыі АТРК «Іскандэр» у Бранскай вобласці
- 29.08.2026, 16:20
Зброя знаходзілася на адлегласці больш як 100 кіламетраў ад дзяржаўнай мяжы.
Украіна паразіла расійскі зенітны ракетна-гарматны комплекс «Панцыр-С1». Зброя знаходзілася на адлегласці больш як 100 кіламетраў ад дзяржаўнай мяжы.
Сілы абароны Украіны нанеслі ўдар па ЗРК «Панцыр-С1» у Бранскай вобласці. Пра гэта паведамляе абаронная кампанія Fire Point.
27 жніўня беспілотнік FP-1 атакаваў мэту, якая знаходзілася ў раёне вёскі Клетня Бранскай вобласці РФ. Дрон праляцеў не менш як 112 км.
Кампанія паказала, што мясцовая супрацьпаветраная абарона спрабавала збіць БПЛА, але дрон дасягнуў мэты.
Паражаны «Панцыр-С1» уваходзіў у склад 210-га зенітнага ракетнага палка, які дыслокуецца каля пасёлка Марозкі Дмітраўскага раёна Маскоўскай вобласці. Камплекс забяспечваў прыкрыццё ракетнага комплексу «Іскандэр», які абстрэльваў Украіну балістычнымі ракетамі.
Расійскі ананімны Telegram-канал, які публікуе інсайдэрскую інфармацыю, паведаміў, што ў выніку ўдару па пазіцыі разліку загінуў лейтэнант вайсковай часці 51890 Аркадзь Арсененка, а сяржант Руслан Курмашэтаў атрымаў раненне.