Ля берагоў Паўночнага Кіпра перакуліўся паром з амаль 300 пасажырамі
- 30.08.2026, 16:12
Частка пасажыраў апынулася ў вадзе.
Ля берагоў Паўночнага Кіпра 30 жніўня перакуліўся паром з амаль 300 пасажырамі на борце. Яны чакаюць выратавання, паведамляе газета Özgür Gazete Kıbrıs.
Паром ішоў з горада Гірне Паўночнага Кіпра ў турэцкі горад Ташуджу. Ён перакуліўся і набраў ваду за 2–3 км ад берага неўзабаве пасля выхаду з порта Гірне.
На відэа, апублікаваным газетай, бачна, што людзі ў выратавальных камізэльках сядзяць на перавернутым судне, нехта ў камізэльцы знаходзіцца ў вадзе.
«Катэры берагавой аховы, грамадзянскія судны, верталёты і судны прыватных кампаній спрабуюць уратаваць пасажыраў. На беразе таксама ў гатоўнасці машыны хуткай дапамогі», — паведаміла газета.
Частку пасажыраў ужо забрала камерцыйнае судна.