Настойлівы ідыятызм
- Віктар Шэндэровіч
- 31.08.2026, 7:05
Нібыта глядзіш трылер.
Дзіўнае адчуванне ад Расіі: нібыта глядзіш трылер, сюжэт якога табе ўжо ў агульных рысах зразумелы, а большасць персанажаў усё яшчэ лічыць, што гэта такое няскучнае шоу…
Я думаю цяпер пра дзясяткі загінулых сёння ва Украіне і пра сотні іхніх блізкіх, для якіх толькі што беззваротна абваліўся свет, а следам — пра невядомы мне лік расіян, для якіх гэтая ўкраінская трагедыя стала чарговай падставай для гонару і радасці…
Да іх і іхніх дзяцей набліжаецца расплата, яна наліваецца крывёю з кожным чарговым няшчасцем Украіны, і не трэба быць Спінозам, каб гэта разумець ці хаця б адчуваць, але інстынкт самазахавання — гэта не пра нас, не…
Настойлівы суіцыдальны ідыятызм.
Да ідыётаў — ніякіх прэтэнзій, толькі дзяцей шкада. А вось т.зв. «эліце» — усім, хто цудоўна ўсё разумее, але ўдзельнічае ў забойстве Украіны і нацыянальным самазабойстве, — хочацца ў гэтую палаючую ноч пажадаць самых ледзяных кругаў пекла.
Віктар Шэндэровіч, «Тэлеграм»