З'явіліся новыя фота Мадуры з турмы ЗША
- 31.08.2026, 5:54
Як цяпер выглядае былы венесуэльскі дыктатар.
Былы дыктатар Венесуэлы Нікалас Мадура цяпер сядзіць у турме ў Нью-Ёрку. У ягоных сацсетках апублікавалі фота Мадуры з турмы. Здымак быў зроблены яшчэ ў чэрвені. На ім палітык стаіць у шэрым спартыўным касцюме, белых красоўках і ўсміхаецца.
«Адпраўляю гэтыя фота як невялікі падарунак усім маім унукам і ўнучкам, дзецям і ўсім добрым людзям, якія нас любяць», — падпісаў здымак Мадура.
Мадуру і яго жонку захапілі ў іх рэзідэнцыі ў ноч на 3 студзеня 2026 года ў выніку амерыканскай спецаперацыі. Пасля гэтага іх даставілі ў турму ў Нью-Ёрку.
Нагадаем, у ноч з 2 на 3 студзеня ЗША правялі спецаперацыю ў Венесуэле. Байцы элітнага падраздзялення Delta Force захапілі Мадуру і яго жонку Сілію Фларэс і вывезлі іх з краіны.
Пасля гэтага сужэнцаў даставілі ў Нью-Ёрк. Амерыканскія ўлады прад'явілі Мадуру абвінавачанні ў наркатэрарызме, змове з мэтай увозу какаіну ў ЗША і злачынствах, звязаных са зброяй. Цяпер ён утрымліваецца ў следчым ізалятары Metropolitan Detention Center у Брукліне.