BE RU EN

Фёдараў зрабіў прапанову Вашынгтону

  • 31.08.2026, 7:35

Экс-міністр Украіны прапануе дапамогу ў стварэнні арміі дронаў.

Былы міністр абароны Украіны Міхайла Фёдараў заявіў, што гатовы дапамагчы Злучаным Штатам «стварыць армію дронаў» у абмен на пастаўку Украіне ракет для сістэм Patriot.

Пра гэта Фёдараў заявіў у інтэрв’ю Financial Times.

Па словах экс-міністра абароны, ён «вельмі рады дапамагчы Амерыцы стварыць армію дронаў — асабліва ў абмен на ракеты-перахопнікі Patriot, каб мы змаглі перажыць гэту зіму».

«Я гатовы пайсці на такі абмен», — падкрэсліў ён.

Фёдараў таксама не стаў каментаваць, ці плануе ён сустрэчы з прадстаўнікамі адміністрацыі Дональда Трампа у Вашынгтоне.

28 жніўня Фёдараў заявіў, што стаў саветнікам міністра абароны Італіі Гвідо Крозета па пытаннях абаронных інавацый. Яны ўжо абмеркавалі развіццё беспілотнікаў, аўтаномных сістэм, СПА і экасістэмы defense tech.

Па яго словах, Крозета асабіста прапанаваў яму далучыцца да працы як саветнік. У гэтай ролі Фёдараў будзе дапамагаць Італіі развіваць сучасныя абаронныя тэхналогіі, удасканальваць сферу абароны і адаптавацца да новых выклікаў у галіне бяспекі.

Пра тое, што Крозета прапанаваў Фёдараву пасаду саветніка, стала вядома ў канцы ліпеня. Міністр распавёў газеце La Repubblica, што патэлефанаваў Фёдараву на наступны дзень пасля яго звальнення. Той, паводле яго слоў, быў крануты гэтай прапановай і ўспрыняў яе як праяву павагі і сяброўства.

Апошнія навіны