BE RU EN

У Крамлі выказаліся пра сустрэчу Пуціна і Лукашэнкі пасля візіту кіраўніка ЦРУ ў Маскву

  • 31.08.2026, 7:47

Слова ўзяў Пяскоў.

Спікер крэмлёўскага рэжыму Дзмітрый Пяскоў сцвярджае, што кантакты расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна і кіраўніка Лукашэнкі не звязаныя з візітам кіраўніка ЦРУ ў Маскву.

Такое сцвярджэнне Пяскоў зрабіў у каментары расійскаму прапагандысту Паўлу Зарубіну.

Спікер Крамля адзначыў, што адносіны Масквы і Мінска — «гэта цалкам самастойнае вымярэнне», якое нібыта ніяк «не залежаць ад кантактаў з амерыканцамі».

Каментуючы візіт Джона Рэткліфа у расійскую сталіцу, Пяскоў сцвярджае, што кантакты па лініі спецслужбаў «маюць рэгулярны характар».

Сустрэча Пуціна з Лукашэнкам адбылася ў суботу, 29 жніўня, у рэзідэнцыі расійскага дыктатара ў Нова-Агараве.

Раней на гэтым тыдні, 25 жніўня, у Маскву таемна прыбыў дырэктар ЦРУ Джон Рэткліф. У той жа дзень СМІ паведамілі, што ЗША папрасілі Украіну ўстрымацца ад удараў па Маскве, Санкт-Пецярбургу і поўначы Расіі на час знаходжання дэлегацыі, а выданне WSJ выказала здагадку, што Рэткліф мог прыехаць у Маскву з папярэджаннем для Пуціна на фоне разведвальных звестак аб падрыхтоўцы Расіяй мабілізацыі і магчымай праверцы рашучасці НАТА.

Апошнія навіны