Зімбабвійскі дыктатар заявіў пра «сямейныя павязі» з Лукашэнкам
- 31.08.2026, 8:43
Двух аўтакратаў звязваюць цікавыя адносіны.
Зімбабвійскі кіраўнік Эмерсан Мнангагва заявіў пра амаль сямейныя павязі з дыктатарам Лукашэнкам, паведамілі на АНТ.
— У нас з прэзідэнтам Лукашэнкам склаліся асаблівыя, асабістыя адносіны… Мы сябры, нас звязваюць братнія, амаль сямейныя павязі, — пракаментаваў ён.
Мнангагва падкрэсліў, што нібыта і на ўзроўні дзяржаў паміж Беларуссю і Зімбабвэ — блізкія адносіны:
— Мы сям'я, разумееце? Беларусь і Зімбабвэ — гэта сям'я.
Зімбабвійскі кіраўнік расказаў, што ў яго бліжэйшых планах няма візіту ў Мінск, аднак ён не выключыў падобных паездак у будучыні.
Як пісаў сайт Charter97.org, сын Эмерсана Мнангагвы Калінз Мнангагва нядаўна быў адпраўлены на рэабілітацыю ў Беларусь пасля таго, як, паводле даных крыніц, набыў залежнасць ад наркотыкаў.
Таксама зімбабвійскія апазіцыянеры паведамлялі, што Мнангагва мог перавезці ў Беларусь золата Зімбабвэ.