Жыхарка Салігорска — працаўнікам ЖКГ: Вы здзекуецеся?
- 31.08.2026, 11:28
Некаторыя дамы горада — зноў без гарачай вады.
Жыхарка Салігорска yana_gherhardt распавяла ў Threads, што ў яе доме адключылі гарачую ваду трэці раз за лета, пры тым што раней яе ўжо адключалі на месяц.
«ЖКГ у Салігорску, прашу прабачэння, вы здзекуецеся? — піша яна. — Толькі што зноў прыйшло апавяшчэнне пра адключэнне вады. Ужо на тры дні. Тыдзень таму адключалі на два. Улетку вады не было месяц! Колькі можна?»
Іншыя жыхары горада паведамілі пра аналагічную праблему.
«У нас у пятніцу знікла гарачая вада, дагэтуль няма. Тэлефануй не тэлефануй, заяўка закрытая, вада ёсць, па факце яе няма», — напісаў адзін з іх.
Карыстальнікі сацсеткі параілі звяртацца ў Камітэт дзяржаўнага кантролю.
«Ужо пара ў КДК пісаць, там аператыўней спрацуюць у гэтым напрамку», — прапанаваў адзін з падпісчыкаў.