BE RU EN

«Вашынгтон» верыць у поспех Іллі Пратаса

  • 31.08.2026, 11:43

Беларускі хакеіст узначаліў рэйтынг «праспектаў» клуба НХЛ.

Малодшы брат Аляксея Пратаса Ілля названы найлепшым «праспектам» «Вашынгтон Кэпіталз» паводле версіі журналіста сайта НХЛ Тома Гуліці.

У рэйтынгу праспектаў сталічнага клуба 20-гадовы беларускі форвард апярэдзіў Коула Хатсана, Эндру Крыстала, Ліндэна Лаковіча і Тэрыка Парашчака.

У мінулым сезоне Ілля Пратас выступаў пераважна ў АХЛ за «Хершы». Але ў канцоўцы сезона ён правёў 4 матчы за «Вашынгтон», набраўшы ў іх 4 (1+3) ачкі. Пры гэтым у сваёй дэбютнай змене 75-ы нумар драфту НХЛ 2024 года выйшаў на лёд разам са сваім братам Аляксеем і капітанам «Кэпіталз» Аляксандрам Авечкіным.

«Праспект» (ад англ. prospect) — гэта спартыўны тэрмін, які абазначае маладога перспектыўнага гульца, які яшчэ не замацаваўся ў асноўным складзе прафесійнай каманды, але разглядаецца клубам як патэнцыйнае будучае папаўненне.

Апошнія навіны