BE RU EN

Лукашэнка зноў вылецеў з Беларусі

  • 31.08.2026, 12:20

На гэты раз — у Кіргізстан.

Аляксандр Лукашэнка адправіцца 1 верасня ў Кіргізстан, дзе возьме ўдзел у саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, прымеркаваным да 25-годдзя структуры. Пра гэта паведамляе блізкі да яго прэс-службы тэлеграм-канал.

Фармальна на парадку дня — бяспека, энергетыка, транспарт, лічбавізацыя і навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва. На практыцы ж для кіраўніка Беларусі такія саміты даўно ператварыліся ў звыклы рытуал: магчымасць чарговы раз прадэманстраваць, што яго ўсё яшчэ прымаюць за адным сталом з лідарамі буйных дзяржаў.

Адзначым, што Лукашэнка ўчора вярнуўся з Расіі, дзе сустракаўся з Пуціным.

Апошнія навіны