BE RU EN

Атакаваны каля Наварасійска расійскі сухагруз вынесла да ўзбярэжжа Турцыі

  • 31.08.2026, 12:31

Экіпаж пакінуў судна на ратавальных шлюпках.

Пацярпелы ў выніку атакі каля Наварасійска расійскі сухагруз «Омский-107» у некіраваным стане дрэйфаваў па акваторыі Чорнага мора і ўрэшце сеў на мелю паблізу турэцкага горада Шылэ. Пра гэта паведамляе турэцкае агенцтва DHA.

Паводле звестак выдання, 108-метровае судна цячэннем вынесла да ўзбярэжжа ў раёне Аладжалы, дзе яго заўважылі мясцовыя жыхары. У сеціве ўжо з’явіліся кадры, якія наглядна дэманструюць маштаб пашкоджанняў сухагрузу.

На месца здарэння аператыўна прыбылі супрацоўнікі турэцкай берагавой аховы — яны ачапілі прыбярэжную тэрыторыю і прыступілі да агляду судна. Як высветлілася, «Омский-107» атрымаў сур’ёзныя пашкоджанні: частка канструкцый абгарэла, а некаторыя элементы выгарэлі цалкам.

Паводле інфармацыі DHA, пасля атакі экіпаж быў вымушаны пакінуць судна на ратавальных шлюпках. Далейшы рух кінутага сухагрузу турэцкія службы кантралявалі да самага моманту, калі яго прыбіла да берага і пасадзіла на мелю.

Апошнія навіны