Долар пайшоў уверх
- 31.08.2026, 13:12
Еўра таксама падаражэў.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 31 жніўня долар падаражэў на 0,06% — да 3,0578 рубля.
Еўра падаражэў на 0,12% — да 3,5349 рубля.
Расійскі рубель патаннеў на 0,27% — да 3,5527 рубля за 100 расійскіх рублёў.
Юань падаражэў на 0,76% — да 4,5665 рубля за 10 юаняў.