BE RU EN

У Мінску кабачкі мяняюць на каву

  • 31.08.2026, 14:16

Ініцыятыва хутка выклікала ажыўленую дыскусію ў Сеціве.

Мінскія кафэ «Ван Гога» прапанавалі арыгінальнае рашэнне для тых, каму няма куды падзець дачны ўраджай кабачкоў. З 1 да 7 верасня ўстанова прымае ад наведвальнікаў кабачкі ў абмен на бясплатную каву — амерыкана або капучына стандартнага памеру. Умовы акцыі вельмі простыя: адзін кабачок — адзін чалавек — адзін напой.

Ініцыятыва хутка выклікала ажыўленую дыскусію ў Instagram. Адзін з падпісчыкаў пацікавіўся: «Навошта вам столькі кабачкоў, калі не сакрэт?» У кафэ патлумачылі, што плануюць выкарыстаць ураджай для прыгатавання фірменных аладкаў. Іншыя мінчукі адразу пачалі прапаноўваць свае варыянты — напрыклад, спячы з кабачкоў ПП-кексы. Адна з удзельніц абмеркавання жартам прапанавала памяняць умовы месцамі: «А калі мне таксама патрэбныя кабачкі?» На што ў кафэ адказалі, што гатовыя падзяліцца.

Знайшліся і тыя, хто вырашыў скарыстацца прапановай па-сапраўднаму. «У нас якраз 2 кабачкі ў халадзільніку», — напісала адна з мінчанак, на што атрымала адказ: «Чакаем вас!» Некаторыя карыстальнікі ўдакладнялі, ці можна прынесці адразу некалькі кабачкоў проста ў падарунак, без разліку на каву. А адзін з каментатараў не ўстрымаўся ад жартаў: «Ага, а потым будзеце варыць каву на кабачкавым малаку?»

Апошнія навіны