У цэнтры Мінска ўтварыліся кіламетровыя чэргі
- 31.08.2026, 15:42
Людзі сабраліся каля буйных гандлёвых цэнтраў.
Рэкордны ажыятаж узнік да Дня ведаў у ТРЦ «Тытан» і ТРЦ Prizma. Тысячы дзяцей прыйшлі з бацькамі на бясплатныя дзіцячыя святы з квэстамі і майстар-класамі, паведамляе тэлеграм-канал «Мінск-Галоўнае».
Арганізатары акцыі паабяцалі раздаць 1000 падарункаў.
У ТРЦ «Тытан» у чаргу па падарунак можна паспець да 19.00, а ў ТРЦ Prizma – да 17.00.