BE RU EN

Месі абвясціў пра завяршэнне кар'еры ў зборнай Аргенціны

  • 31.08.2026, 18:41

39-гадовы нападнік патлумачыў сваё рашэнне словамі «прыйшоў час».

Васьмікратны ўладальнік «Залатога мяча» Ліянель Месі завяршыў выступленні за зборную Аргенціны па футболе. Пра гэта ён паведаміў у сваім Instagram.

«Праз нейкі час пасля фіналу чэмпіянату свету, старанна ўсё абдумаўшы, я хачу паведаміць, што сыходжу са зборнай. Гэта рашэнне было балючым і дагэтуль раніць душу, але я разумею, што прыйшоў час», — напісаў Месі.

Форвард таксама запэўніў заўзятараў, што заўсёды выкладваўся на ўсе 100% і аддаваў усё дзеля «футболкі зборнай, каб дарыць ім радасць і гонар за сваю краіну».

«Засталося не так шмат часу, і адзін этап за другім падыходзіць да канца, і гэты этап мне асабліва балюча праходзіць. Я люблю, любіў і заўсёды буду любіць быць у зборнай. Я аддаў усё, што мог, больш мне няма чаго даць, ды да таго ж падрастаюць выдатныя хлопцы, якія заслугоўваюць гэта месца», — падсумаваў аргенцінец.

Апошнім матчам для 39-гадовага форварда за зборную стаў фінал чэмпіянату свету 2026 года супраць Іспаніі, які адбыўся 19 ліпеня і завершыўся паразай аргентынцаў з лікам 0:1.

Аргенцінец выступіў на сваім шостым чэмпіянаце свету. Месі і партугалец Крыштыяну Раналду — адзіныя футбалісты, якія бралі ўдзел у шасці мундыялях.

Усяго Месі правёў за зборную Аргенціны 207 гульняў і забіў 125 мячоў, што з’яўляецца рэкордным паказчыкам. У складзе нацыянальнай каманды ён выйграў чэмпіянат свету (2022), два Кубкі Амерыкі (2021, 2024), Фіналісіма (2022), залатыя медалі Алімпійскіх гульняў (2008) і маладзёжны чэмпіянат свету (2005). Ён таксама двойчы прызнаваўся найлепшым гульцом чэмпіянату свету (2014, 2022).

У актыве Месі рэкордныя восем «Залатых мячоў», ён тройчы прызнаваўся найлепшым гульцом года паводле версіі ФІФА, шэсць разоў выйгрываў «Залатую буцу» найлепшага бамбардзіра еўрапейскіх чэмпіянатаў, двойчы атрымліваў «Залаты мяч» чэмпіянату свету.

На клубным узроўні Месі чатыры разы выйгрываў Лігу чэмпіёнаў, дзесяць разоў — чэмпіянат Іспаніі, сем разоў — Кубак Іспаніі, восем разоў — Суперкубак Іспаніі, па тры разы — Суперкубак УЕФА і клубны чэмпіянат свету, двойчы — чэмпіянат Францыі, а таксама Кубак французскай лігі, Суперкубак Францыі, Кубак ліг і рэгулярны чэмпіянат MLS з «Інтэр Маямі».

Апошнія навіны