BE RU EN

Зяленскі пагаварыў па тэлефоне з Уіткофам і Кушнерам

  • 31.08.2026, 19:06

Прэзідэнт Украіны запрасіў спецпрадстаўнікоў Трампа ў Кіеў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у тэлеграм-канале паведаміў пра тэлефонную размову са спецпрадстаўніком прэзідэнта ЗША Стывам Уіткофам і зяцем амерыканскага лідара Джарэдам Кушнерам.

Украінскі лідар ахарактарызаваў сваю размову з прадстаўнікамі Белага дома як «падрабязную і канструктыўную». Падчас гэтай размовы бакі абмеркавалі даты візіту Уіткофа і Кушнера ва Украіну.

«Гэтая паездка была б вельмі карыснай для выпрацоўкі рашэнняў, накіраваных на дасягненне міру», — напісаў Зяленскі.

Ён паведаміў, што таксама праінфармаваў амерыканскіх суразмоўцаў пра сітуацыю на полі бою і пра паветраныя ўдары па Расіі.

Напрыканцы Зяленскі падзякаваў Уіткофу і Кушнеру і адзначыў, што бакі будуць на сувязі, каб абмеркаваць парадак дня і вызначыць найбольш зручны графік для далейшых зносін.

Апошнія навіны