BE RU EN

Эпідэмія маразму ў Расіі

  • Аляксандр Нявзораў
  • 6.08.2026, 10:37

Мішусцін вырашыў «прайсціся па буфеце».

Прыемна і павучальна назіраць за распаўсюджваннем эпідэміі маразму ў Расіі.

Унікальная таўшчыня чарапа прэм’ера Мішусціна доўгі час абараняла кіраўніка ўрада ад канчатковага разбурэння мозгу.

Але ўсяму ёсць межы. Нават самая тоўстая костка не можа доўга супраціўляцца патрабаванням «рускага свету».

Спачатку прэм’ер спрабаваў захаваць рэшткі паўшар’яў і «чалавечага твару», але своечасова зразумеў безнадзейнасць гэтай справы.

Смекнуў Мішусцін, што не быць ідыётам у РФ занадта рызыкоўна.

Вядома, і да таго ён юліў і паскуднічаў, але па драбязе. А тут вырашыў «прайсціся па буфеце».

Прэм’ер разразіўся пякельнай прапаведдзю, настаўляючы расіян не чакаць візіту звар’яцелага СВА-шніка, а аддацца яму прэвентыўна.

Сапраўды, навошта чакаць ідыёта з сякерай і аўтаматам, калі ёсць магчымасць добраахвотна і арганізавана даць яму ў карыстанне сябе разам з сям’ёй?

Для гэтага арганізаваны туры па запаведных мясцінах.

Прыбабахнутаму забяспечана магчымасць не спяшаючыся і са смаком, у адасобленым месцы паздзеквацца з ахвяр.

Сумесны турызм пад кіраўніцтвам бывалага орка забяспечыць жонак і дачок незабыўнымі адчуваннямі, а галаве сям’і дазволіць пазбавіцца ад галавы і іншых лішніх частак цела.

«Расіянам замест паездак на курорты прапануюць «патрыятычны турызм» з удзелам «герояў СВА».

Па меры таго, як расійскія курорты становяцца мішэнню для атак беспілотнікаў, а паездкі ў Еўропу ўскладняюцца з-за візавых абмежаванняў, урад РФ прапануе грамадзянам у якасці альтэрнатывы «патрыятычны турызм» і гідаў з ліку «ўдзельнікаў СВА».

Гэта «вельмі важны напрамак» развіцця ўнутранага турызму, заявіў у аўторак прэм’ер-міністр Мішусцін на прэзентацыі турыстычнага праекта «Свой шлях».

Аляксандр Нявзораў, «Тэлеграм»

Апошнія навіны