BE RU EN

Лукашэнка: Ужо дастукаліся да таго, што няма ні цыбулі, ні бульбы, ні буракоў

  • 7.08.2026, 13:38

Дыктатар падвёў вынікі свайго кіравання.

Аляксандр Лукашэнка падчас працоўнай паездкі ў Вілейскі раён 7 жніўня выказаўся пра сітуацыю з нястачай бульбы ў Беларусі. Пра гэта паведамляе БелТА.

Як паказаў маніторынг Вілейскага раёна, які быў праведзены адміністрацыяй дыктатара, у асобных аўталавках не было яблыкаў, бульбы, буракоў і цыбулі. Разам з тым попыт з боку пакупнікоў быў.

— Ужо дастукаліся ў вёсцы да таго, што няма ні цыбулі, ні бульбы, ні буракоў, — заявіў узурпатар.

Дыктатар таксама нагадаў пра сітуацыю з нястачай бульбы, што склалася ў 2025 годзе:

— Усе памятаюць леташнюю сітуацыю з нястачай бульбы і захмарнымі цэнамі на яе? Цяпер з улікам сезоннасці гэтыя пытанні не такія актуальныя, але зіма не за гарамі.

Апошнія навіны