Пуцін аператыўна склікаў Савбез
- 7.08.2026, 14:17
Дыктатар РФ занепакоіўся абаронай інфраструктуры пасля удараў ЗСУ.
Дыктатар Расіі Уладзімір Пуцін правёў аператыўную нараду з пастаяннымі сябрамі Савбеза РФ.
Адзначаецца, што кіраўнік ураду абмеркаваў з сябрамі Савбеза дадатковыя меры антытэрарыстычнай абароненасці аб’ектаў інфраструктуры.
Пуцін перадаў слова для даклада дырэктару ФСБ Аляксандру Бортнікаву.
Апошні раз прэзідэнт праводзіў нараду з Савбезам 17 ліпеня. Адной з тэм абмеркавання сталі асноўныя мэты дзейнасці ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне.