BE RU EN

Лукашэнка пахваліў расіян і пажаліўся на беларусаў

  • 7.08.2026, 14:33

Дыктатар заявіў, што беларусы яго «не чуюць».

Аляксандр Лукашэнка абурыўся, што беларусы не зацікаўленыя ў набыцці пустых, якія развальваюцца, дамоў у сельскай мясцовасці. Ён прывёў у прыклад расіян і прыгразіў, што прыйдзе час — і беларусы будуць «разводзіць рукамі, але будзе позна». Пра гэта узурпатар казаў на нарадзе па пытаннях забеспячэння сельскага насельніцтва, піша БелТА.

Дыктатар заклікаў насельніцтва больш актыўна набываць пустыя дамы і ўчасткі ў невялікіх населеных пунктах. І прывёў у прыклад расіян, сярод якіх, паводле яго слоў, стаў папулярны «ізбінг».

— І яны (расіяне — прым.) пустыя хаты скупляюць, рамантуюць, да ладу прыводзяць, дзе-нідзе зносяць, — сказаў Лукашэнка. — А беларусы мяне не чуюць. Глядзіце, беларусы, прыйдзе час, будзеце разводзіць рукамі, але будзе позна, — пажаліўся дыктатар.

Апошнія навіны