Заплаціў за маршрутку — і атрымаў пяць гадзін саўны
- 7.08.2026, 17:37
І гэта пры тэмпературы 30°С.
Карыстальнік Threads з нікам __koshyna расказаў пра паездку са Століна ў Мінск. Паводле яго слоў, у маршрутцы ўсю дарогу не працаваў кандыцыянер.
«Са Століна ў Мінск і назад ездзяць не людзі? — пытаецца ён. — Растлумачце, чаму ў такую спёку на маршруты выпускаюць машыны без кандыцыянераў?
Я ўжо маўчу пра стан транспарту ў цэлым. Пасажыры плацяць за квіток на маршрутку, а атрымліваюць пяць гадзін саўны. Мінтранс, як рэгулююцца нормы летніх перавозак?»
Многія карыстальнікі ў сацсетках таксама скардзіліся на тое, што ў грамадскім транспарце ў многіх гарадах краіны не працуе кандыцыянер.
«У спёку +30 у маршрутцы не ўключаць кандыцыянер — гэта нармальна? На маю думку, гэтыя маршруткі абнаглелі ўкрай», — піша nasti_levchuk.
«Уся гэтая гісторыя з адсутнасцю кандыцыянераў будзе працягвацца роўна да першага трупа або інсульту. Адразу пасля гэтага ў панядзелак самі ведаеце, куды дайдзе», — піша olka21181.